Падлікі прадставіла Міністэрства сям'і, працы ды сацыяльнай палітыкі Польшчы. Гэта першая такая сітуацыя пасля пачатку эпідэміі каранавірусу, калі беспрацоўе не павялічвалася.
Паводле словаў міністра Марлены Малёнг, у жніўні ва ўпраўленнях працы зарэгістравалася беспрацоўнымі на пяцьсот чалавек менш, чым месяц раней.
- Беспрацоўе ўтрымліваецца на ўзроўні 6,1%, то бок на ўзроўні ліпеня ды чэрвеня. Інструменты, якія былі прадстаўленыя ў Антыкрызісным шчыце падзейнічалі. Больш за 135 мільярдаў злотых пайшлі на ратаванне месцаў працы. Яшчэ адна добрая інфармацыя – гэта скарачэнне колькасці беспрацоўных на паўтысячы чалавек. Цяпер у нас мільён дваццаць дзевяць тысяч беспрацоўных, на паўтысячы менш, чым у ліпені.
Ліпень стаў першым месяцам з пачатку пандэміі, калі паказнік беспрацоўя не павялічыўся. Колькасць беспрацоўных на канец жніўня 2020 года склала мільён 29 тысяч чалавек і крыху зменшылася ў параўнанні з ліпенем. Зніжэнне было зафіксавана ў дзесяці ваяводствах.
юл