Дзяржаўныя кампаніі ды прадпрыемствы з удзелам дзяржавы зʼяўляюцца галоўнымі інвестарамі ў Польшчы. Гэтыя інвестыцыі даюць працу і зʼяўляюцца рухаючай сілай для эканомікі, заявіў намеснік прэмʼер-міністра, міністр дзяржаўных актываў Яцэк Сасін.
- Інвестыцыі і стымуляванне попыту могуць зараз выратаваць нас ад рэцэсіі ды паглыблення крызісу. Таму, нягледзячы на тое, што мы выдаткоўваем велізарныя грошы на падтрымку прадпрымальнікаў, мы не адмаўляемся ад буйных інвестыцыяў, якія запланавалі як Цэнтральны порт камунікацыйны ці праграма будавання дарог ды чыгункі.
Віцэ-прэмʼер дадаў, што роля дзяржаўных кампаніяў у інвеставанні вельмі важная. Цяпер моцна інвестуе ў польскую эканоміку PKN Orlen, інвестуе канцэрн «Azoty», які будуе буйны хімічны завод у Піліцы. Гэта зробіць Польшчу незалежнай ад паставак з-за мяжы хімічнай прадукцыі пэўнага сегмента.
Польскі ўрад разлічвае, што дзякуючы гэтаму эканоміка хутка вернецца на шлях эканамічнага росту, які стаў гандлёвай маркай Польшчы ў апошнія гады, дадаў чыноўнік.
юл