Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Польская праграма дапамогі сем'ям з дзецьмі будзе каштаваць значна больш

04.09.2020 14:34
Уплыў на дадзеную сітуацыю магло аказаць вяртанне палякаў з-за мяжы.
Zdj. ilustracyjne
Zdj. ilustracyjneTwitter/MRPiPS

Польскі ўрад увёў папраўкі ў бюджэтны закон, павялічыўшы суму грошай на праграму «Сям’я 500+» на 1,7 млрд. злотых – паведамляе Business Insider.

Гэта немалая сума, таму ўзнікае пытанне, чаму так сталася, што ўраду прыйшлося прызначаць значна большыя сродкі на праграму. Цяпер дапамога выплачваецца на кожнае дзіця ў сям’і (па 500 зл. у месяц - каля 130 долараў ЗША), таму адносна нескладана палічыць, колькі грошай неабходна на яе прызначыць – трэба толькі ведаць колькасць дзяцей да 18 году жыцця.

На думку эксперта Канфедэрацыі Левятан Ерэмі Мардасевіча, верагодней за ўсё пры падліку коштаў праграмы была прынятая меншая колькасьць дзяцей. Меркаваннем эксперта, нейкі ўплыў на дадзеную сітуацыю магло аказаць вяртанне палякаў з-за мяжы.

У выніку пандэміі, шмат палякаў, якія пражывалі за мяжою, вырашыла вярнуцца на айчыну. Яны прывезлі з сабою дзяцей і звярнуліся па грошы з праграмы 500+.

Дадзеная праграма была ўведзеная 1 красавіка 2016 году, а з ліпеня 2019 году бацькі атрымліваюць грошы не толькі на другое і наступнае дзіця, але на ўсіх дзяцей, у тым ліку на першае. На дадзены момант праграмай ахопленыя каля 6,5 млн. дзяцей. У параўнанні з 2017 годам бюджэт праграмы быў амаль што падвоены. У бюджэце на будучы год на яе прызначана 41 тысяча злотых, а ў 2017 годзе яна каштавала каля 23 тысяч.