Беларуская Служба

Каралеўскі замак у Варшаве таксама будзе падсвечаны колерамі беларускага сцяга

10.09.2020 18:31
У выходныя ў Польшчы пройдзе акцыя #LightForBelarus (бел. «Святло для Беларусі»).
   .
Каралеўскі замак у Варшаве.Photo:jackmac34/pixabay.com/CC0 Public Domain

Каралеўскі замак у Варшаве выказвае салідарнасць з Беларуссю. У гэтыя выходныя будынак будзе падсвечаны колерамі беларускага сцяга. Гэта ў рамках акцыі  #LightForBelarus, ініцыяванай Інстытутам Адама Міцкевіча.

Дырэктар Каралеўскага замка ў Варшаве прафесар Войцех Фалькоўскі(Wojciech Falkowski), заявіў Польскаму радыё, што беларусаў трэба падтрымліваць сімвалічна і рэальна.

- Гэта жэст салідарнасці з грамадствам, якое змагаецца за дэмакратычныя свабоды - за свабоду і права на нармальнае жыццё. Я сам памятаю, якое значэнне маюць гэткія жэсты. Яны паказваюць, што нехта сачыць за змаганнем і можна на яго спадзявацца.  

У рамках кампаніі #LightForBelarus Інстытут Адама Міцкевіча ў супрацоўніцтве з Нацыянальным цэнтрам культуры. Яны заклікаюць установы культуры і дзяржаўныя ўстановы асвятліць свае будынкі.

Да акцыі можа далучыцца кожны, хто хоча. Дастаткова павесіць гістарычны сцяг Беларусі, наляпіць яго адбітак на акно альбо асвятліць акно ў белым, чырвоным і белым колерах.

аз