Беларусы, якія жывуць у Беластоку арганізавалі ля гарадской Ратушы акцыю ў падтрымку артыстаў Нацыянальнага Акадэмічнага Тэатру імя Янкі Купалы ў Менску. Сёння гэты найстарэйшы беларускі дзеючы тэатр адзначае сваё стагоддзе. Больш за сто ўдзельнікаў арганізавалі карагод ды заспявалі песню, якая стала адным з сімвалаў пратэсту ў Беларусі.
Словы падтрымкі Купалаўцам і ўсім пратэстуючым у Беларусі падчас беластоцкай акцыі выказалі іх калегі з беластоцкіх тэатраў. Удзел у мерапрыемстве ўзялі таксама і прадстаўнікі беларускай меншасці ў Польшчы.
Зміцер Косцін