Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пасажырапаток у варшаўскім аэрапорце імя Шапэна ўпаў на больш чым 65%

14.09.2020 08:58
З пачатку года аэрапорт імя Шапэна абслужыў 3 млн 828 тыс. пасажыраў – гэта на 66,2% менш, чым год таму.
  c Boeing 787 Dreamliner    LOT
Дальнемагістральны шырокафюзеляжны cамалёт Boeing 787 Dreamliner польскай дзяржаўнай авіякампаніі LOTpkozmin /pixabay.com/CC0 Public Domain

Прэс-служба міжнароднага варшаўскага аэрапорта імя Фрэдэрыка Шапэна паведаміла, што ў жніўні бягучага года паслугамі сталічнага паветранага порта скарысталася 653 тыс. пасажыраў, што азначае зніжэнне на 66,3% у параўнанні са жніўнем 2019 года. Пры гэтым праз аэрапорт было выканана 7 тыс. 300 пасажырскіх аперацый – гэта на 57,1% менш, чым за аналагічны перыяд мінулага года.

З пачатку года аэрапорт імя Шапэна абслужыў 3 млн 828 тыс. пасажыраў – гэта на 66,2% менш, чым год таму. Авіярэйсамі па краіне было перавезена 446 тыс. пасажыраў – гэта зніжэнне на 61%.

Рэгулярныя рэйсы выбралі 2 млн 944 тыс. пасажыраў (зніжэнне на 67%), рэйсы нізкабюджэтных авіяліній – 796 тыс. (падзенне на 62,7%), а чартарныя рэйсы – 534 тыс. чалавек (зніжэнне на 64,8%). Большасць пасажыраў (60,3%) перамяшчалася рэйсамі па Шэнгенскай зоне.

З пачатку года на бартах усіх паветраных суднаў, якія адпраўляюцца ў і з аэрапорта імя Шапэна, было перавезена каля 47 тыс. тон фрахту (зніжэнне на 23,8%). Паштовыя перавозкі склалі 4 тыс. 255 тон (менш на 60%).

вс