Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла ў сераду, 23 верасня, што за мінулыя суткі ў краіне зафіксавана 974 новыя выпадкі каранавірусна Sars-Cov-2. У выніку гэтай хваробы памерлі 28 пацыентаў.
Больш за ўсё выпадкаў заражэння выяўлена на поўдні Польшчы – у Малапольскім, Люблінскім ваяводствах і паўночным захадзе – у Паморскім ваяводстве. У агульнай складанасці з пачатку пандэміі ў Польшчы зарэгістравана больш за 81 тысячу носьбітаў віруса. Памерлі 2344 пацыента.
IAR/эж