Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кіраўнік Канцылярыі прэм’ера: Польшча не прызнае вынікаў выбараў у Беларусі

24.09.2020 09:10
Паводле палітыка, падзеі ў Беларусі сведчаць пра распад беларускай сістэмы ўлады.
K  -  .
Kіраўнік Кабінета прэм'ер-міністра Міхал Дворчык.Foto: Wojciech Kusiński/PR

Кіраўнік Канцылярыі прэм'ера Польшчы Міхал Дворчык (Michał Dworczyk) заявіў у эфіры Першай праграмы Польскага радыё, што Польшча не прызнае вынікаў выбараў у Беларусі. Палітык дадаў, што падзеі ў Беларусі сведчаць пра распад беларускай сістэмы ўлады:

- Не можа быць згоды на прызнаванне выбараў, якія зусім не былі дэмакратычнымі. Не можа быць згоды на рэпрэсіі супраць мірных дэманстрантаў, які патрабуюць свабоды і суверэнітэту. Не можа быць згоды на падзеі, якія прывялі да смерці некалькіх чалавек, а таксама ранення дзясяткаў іншых.  

Кіраўнік Канцылярыі прэм'ера Польшчы нагадаў, што вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі не прызналі таксама ні Германія, ні Літва. Паводле яго, масавыя акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, а таксама наяўнасць сцягоў у традыцыйных беларускіх колерах сведчаць аб тым, што беларусы перакрочылі бар'ер страху і прадвесціць канчатковы крах цяперашняй сістэмы ў іх краіне.

аз