У чацвер, 24 верасня, пасля 20.00 завяршылася чарговае пасяджэнне актыву кіроўнай у Польшчы права-кансерватыўнай партыі «Права і справядлівасць». Функцыянеры абмяркоўвалі пытанне будучыні кааліцыі Аб'яднаных правых сілаў.
На нарадзе, якая працягвалася каля 3 гадзін, прысутнічалі старшыня «Права і спарвання» Яраслаў Качыньскі, прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі, віцэ-прэмʼер і міністр культуры Пётр Гліньскі, кіраўнік Мінабароны Марʼюш Блашчак, кіраўнік МУС Марʼюш Каміньскі, кіраўнік парлменцкай фралцыі «ПіС» Рышард Тарлецкі, а таксама віцэ-старшыня кіроўнай партыі Адам Ліпіньскі і Антоні Мацрэвіч, а таксама былы спікер Сейма Марэк Кухціньскі.
Галоўныя вынікі сустрэчы: яшчэ на гэтым тыдні адбудзецца падпісанне кааліцыйнага пагаднення лідарамі Абʼяднаных правых сіл, а старшыня «Права і справядлівасці» Яраслаў Качыньскі ўвойдзе ва ўрад і будзе кіраваць наваствораным Камітэтам унутраных справах, юстыцыі і нацыянальнай абароны.
Кіраўнік канцылярыі прэмʼер-міністра Польшчы Міхал Дворчык яшчэ да пасяджэння адзначыў што супрацоўніцтва паміж Яраславам Качыньскім і прэмʼер-міністрам Матэвушам Маравецкім складваецца вельмі добра і што прысутнасць лідара «ПіС» ва ўрадзе будзе мець стабілізуючы характар:
-Супрацоўніцтва старшыні Качыньскага і прэмʼера Маравецкага – я ў гэтым перакананы – стварыла б вельмі станоўчую сінэргію для ўрада, бо гэта два выдатныя палітыка. Акрамя таго, у іх склаліся добрыя чалавечыя адносіны, яны добра адзін з адным супрацоўнічаюць.
У сваю чаргу прэс-сакратар прэзідэнта Польшчы Блажай Спыхальскі ацаніў, што ўступленне Яраслава Качыньскага ва ўрад задасць «новую дынаміку» і палепшыць супрацоўніцтва членаў Абʼяднаных правых сіл.
IAR/эж