Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Студэнты польскіх ВНУ пачынаюць новы навучальны год

01.10.2020 09:03
Новы навучальны год пачынае каля 1 мільёна 200 тысяч студэнтаў.
Collegium Novum,  .
Collegium Novum, Ягелонскі ўніверсітэт.By Lestat (Jan Mehlich) - Praca własna, CC BY-SA 3.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=3958055

У польскіх ВНУ пачынаецца новы навучальны год. Замест урачыстых інаўгурацый адбудуцца сціплыя ўрачыстасці для абмежаванай колькасці людзей.

Так будзе, напрыклад, у найстарэйшым польскім універсітэце. Ягелонскі ўніверсітэт сёння пачынае свой 657-ы навучальны год. У сувязі з эпідэміяй каранавіруса не будзе традыцыйнага параду прафесараў, а ў інаўгурацыі новага года ў аўдыторыі Collegium Novum возьме ўдзел толькі сотня чалавек, кажа рэктар установы прафесар Яцэк Поп'ель(Jacek Popiel):

- Толькі 16 студэнтаў з больш за 30 тысяч змогуць асабіста прыняць удзел у інаўгурацыі. Гэта будуць прадстаўнікі першых курсаў 16 факультэтаў, якія атрымаюць студэнцкія білеты, а раней прынясуць прысягу.

Практычна ва ўсіх універсітэтах у Польшчы сёлета заняткі будуць праходзіць у анлайн. Асабіста студэнты будуць удзельнічаць выключна ў практыкаваннях і занятках у лабараторыях. Гэта павінна зменшыць канцэнтрацыю студэнтаў і выкладчыкаў у адным месцы. Новы навучальны год сёння ў Польшчы пачынае каля 1 мільёна 200 тысяч студэнтаў.

аз