Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Мінздароўя заклікае пацыентаў не пазбягаць медыцынскіх аглядаў

01.10.2020 10:31
Адтэрмінаванне лячэння можа мець негатыўныя наступствы для здароўя пацыента, перасцерагае Мінздароўя.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:DarkoStojanovic/pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства аховы здароўя заклікае пацыентаў не пазбягаць медыцынскіх аглядаў, нягледзячы на пандэмію каранавіруса. Намеснік міністра Вальдэмар Краска(Waldemar Kraska) падкрэсліў, што гэта асабліва важнае ў выпадку анкалагічных захворванняў:

- Каранавірус - гэта вялікая небяспека. Аднак у пацыентаў таксама іншыя захворванні – хваробы сэрца, рак. Калі мы заўважым нейкія падазроныя сімптомы, то мы неадкладна павінны прайсці медыцынскі агляд. Адтэрмінаванне лячэння можа мець негатыўныя наступствы для здароўя пацыента. Таму я заклікаю ўсіх тэлефанаваць лекару, наведаць яго асабіста, а напэўна атрымаем дапамогу.

Вальдэмар Краска прывёў статыстычныя дадзеныя, якія паказваюць, што выяўленне анкалагічных захворванняў у Польшчы ўпала вясной, то бок падчас першай хвалі эпідэміі каранавіруса. Цягам апошніх месяцаў сітуацыя палепшылася і колькасць выяўленых анкалагічных захворванняў параўнальна з папярэднімі гадамі.

аз