Прэс-сакратар каардынатара спецслужбаў Станіслаў Жарын(Stanisław Żaryn) паведаміў, што Агенцтва ўнутранай бяспекі на мінулым тыдні затрымала грамадзяніна Германіі, які падазраецца ва ўдзеле ў арганізаванай тэрарыстычнай групоўцы.
Станіслаў Жарын заявіў у TVP Info, што затрыманы мужчына працягваў сувязі са злачыннымі групоўкамі і быў выяўлены, у прыватнасці, дзякуючы актыўнасці ў сацыяльных сетках:
- Паводле матэрыялаў Агенцтва ўнутранай бяспекі, мужчына- гэта небяспечны экстрэміст, які не толькі падтрымлівае небяспечныя лозунгі крайніх груповак у Германіі, але таксама можа дзейнічае ў арганізаванай злачыннай групе тэрарыстычнага характару. Таму спосаб яго затрымання Агенцтвам унутранай бяспекі быў настолькі рашучы.
Падчас затрымання грамадзяніна Германіі былі задзейнічаныя антытэрарысты і сапёры.
Агенцтва ўнутранай бяспекі надалей распрацоўвае асяроддзе, у якім дзейнічаў затрыманы немец, як у Польшчы, так і ў Германіі.
Мужчына ўжо быў абвінавачаны ў незаконным захоўванні зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў. Суд пастанавіў арыштаваць яго на тры месяцы.
аз