Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain
Міністэрства аховы здароўя паведаміла аб 1 тысячы 967 новых выпадках каранавіруснай інфекцыі. З учорашняга дня ад COVID-19 з іншых захворванняў памерлі 30 чалавек. Апрача таго, за апошнія суткі выздаравелі 706 пацыентаў.
Найбольшая колькасць новых інфекцый была выяўлена ў Малапольскім (285), Мазавецкім (268) і Паморскім (180) ваяводствах. Найменш – у Апольскім (21). У Падляшскім ваяводстве былі выяўлена 64 новыя выпадкі заражэння каранавірусам.
За суткі ў Польшчы было праведзена 29 тысяч 600 аналізаў на каранавірус.
З пачатку эпідэміі ў Польшчы было выяўлена 93 тысячы 481 выпадак каранавіруснай інфекцыі. У выніку COVID-19 памерлі 2 тысячы 543 чалавекі, а 70 тысяч 401 чалавек выздаравеў.
аз