Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

За абразу ўкраінца двое палякаў прысуджаныя да абмежавання волі

01.10.2020 17:31
Таксама абвінавачаныя павінны папрасіць прабачэння ў пацярпелага ўкраінца.
СудMasterTux/pixabay.com/CC0 Public Domain

Кшыштаф М. і Філіп У., абвінавачаныя ў абразе грамадзяніна Украіны, асуджаны на паўгода абмежавання волі. Прысуд не з'яўляецца канчатковым.

Інцыдэнт адбылося ў сярэдзіне верасня мінулага года ў адным з рэстаранаў у горадзе Аполе. Мужчыны абразілі грамадзяніна Украіны, таксама пагражаючы яму смерцю.

Абвінавачаныя перад судом не прызналі сваёй віны. Аднак раённы суд у горадзе Аполе прызнаў іх вінаватымі і прысудзіў абодвум абвінавачаным абмежаванне волі на паўгода ў выглядзе грамадскіх работ. Таксама абвінавачаныя павінны былі папрасіць прабачэння ў пацярпелага ўкраінца.

Рашэнне раённага суда ў Аполі не з'яўляецца канчатковым.

PAP/аз