Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Віцэ-міністр замежных спраў верыць, што санкцыі ЕС наблізяць вырашэнне крызісу ў Беларусі

02.10.2020 10:24
Учора лідары краін Еўрапейскага Саюзу на саміце ў Бруселі прынялі рашэнне аб увядзенні санкцый у адносінах Беларусі.
Marcin Przydacz, MSZ
Marcin Przydacz, MSZTymon Markowski/MSZ/Twitter

Віцэ-міністр замежных спраў Польшчы Марцін Пшыдач нагадаў у эфіры Польскага радыё, што Польшча была адной з тых краін, якія з самага пачатку патрабавалі ўвесці санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў, адказных за парушэнне правоў чалавека. Польскі бок таксама не згаджаўся, каб павязаць гэтыя санкцыі з санкцыямі ў адносінах Турцыі, чаго патрабуе Кіпр.

Міністр спадзяецца, што вынікам сустрэчы высокапастаўленых палітыкаў Еўрапейскага саюзу стануць канкрэтныя рашучыя крокі, якія паўплываюць на вырашэнне палітычнага крызісу ў Беларусі.

- Я глыбока ўпэўнены, што вынікам дадзенага саміту стане канкрэтнае рашэнне адносна санкцый у адносінах Беларусі. Я таксама глыбока перакананы, што ў высновах сустрэчы прагучаць тыя прапановы, якія для нас вельмі важныя. Гаворка ідзе пра эканамічны план для новай, дэмакратычнай Беларусі.

Учора лідары краін Еўрапейскага Саюзу на саміце ў Бруселі прынялі рашэнне аб увядзенні санкцый у адносінах Беларусі. Яны заклікалі міністраў дзяржаў-членаў ЕС безагаворачна зацвердзіць дадзенае рашэнне.

нг