Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы колькасць хворых на каранавірус перавысіла 2000 асоб за адзін дзень

02.10.2020 11:57
У шпіталях з прычыны каранавіруса знаходзіцца амаль 3 тысячы людзей.
Здымак мае ілюстрацыйны характарEast News/Wojciech Stróżyk

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла, што за апошнія суткі зарэгістравана 2292 выпадкі заражэння каранавірусам. У некаторых ваяводствах колькасць выпадкаў заражэння за суткі перавысіла 200. Сітуацыю пракаментаваў Войцех Андрусевіч, прэс-сакратар польскага Мінздароўя:

-Калі мы фіксуем такія колькасці ў рэгіёнах, то бачым, дзе існуе найбольшая пагроза. Вірус далей сярод нас і на жаль, калі не будзем захоўваць дыстанцыю, дбаць пра гігіену і насіць маскі, тады гэты вірус будзе вялікай пагрозай для нас.

У шпіталях з прычыны каранавіруса знаходзіцца амаль 3 тысячы людзей. 166 падлучаны да апаратаў ШВЛ.

IAR/аев