Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У бліжэйшы панядзелак адбудуцца кадравыя змены ў складзе Рады міністраў

02.10.2020 14:05
Сярод новых міністраў ёсць, між іншым, кіраўнікі аб’яднаных міністэрстваў.
-
Прэс-канферэнцыя на тэму змен ва ўрадзефота: PAP/Radek Pietruszka

Па рашэнні прэзідэнта Анджэя Дуды, у бліжэйшы панядзелак 5 кастрычніка адбудуцца кадравыя змены ў складзе Рады міністраў. З адпаведнай просьбаю да галавы дзяржавы звярнуўся прэм’ер-міністр Матэвуш Маравецкі. Пра гэта паведаміў сакратар у Канцылярыі прэзідэнта Блажэй Спыхальскі. Новы склад ураду ўжо вядомы.

Паводле словаў Спыхальскага, прыняцце прысягі новымі членамі ўраду не было магчымым на гэтым тыдні па розных прычынах, але ў панядзелак у 15.00 фармальна новыя члены Кабінету міністраў пачнуць сваю дзейнасць.

Сярод новых міністраў ёсць, між іншым, кіраўнікі аб’яднаных міністэрстваў. Міністр Гжэгаж Пуда будзе кіраваць Міністэрствам сельскай гаспадаркі і лясной гаспадаркі. Міністр Пшэмыслаў Чарнэк стане на чале аб’яднаных Міністэрстваў нацыянальнай адукацыі ды вышэйшай адукацыі і навукі. У сваю чаргу Міхал Цесьляк зойме пасаду міністра па справах муніцыпальных органаў у Канцылярыі прэм’ер-міністра.

Членам ураду стане таксама старшыня партыі «Права і справядлівасць» Яраслаў Качыньскі ў рангу віцэ-прэм’ера.

нг