У 51 павеце ў Польшчы з сённяшняга дня дзейнічаюць дадатковыя абмежаванні, выкліканыя павелічэннем колькасці заражэнняў каранавірусам.
17 з іх знаходзяцца ў чырвонай зоне і 34 - у жоўтай. У сваю чаргу Варшава апынулася ў групе дзесяці паветаў, якім у бліжэйшым часе можа пагражаць прызнанне статусу адной з гэткіх зон.
Намеснік міністра аховы здароўя Вальдэмар Краска(Waldemar Kraska) паведаміў, што з наступнага тыдня крытэрыі прызнавання паветам статусу чырвонай або жоўтай зоны будуць абвостраныя:
- Гэта некарыснае, перш за ўсё, у выпадку буйных гарадоў. Гaрадам з вялікай колькасцю жыхароў будзе пагражаць большая рызыка прызнання статусу адной з зон.
Віцэ-міністр аховы здароўя не выключыў, што ў бліжэйшым часе будуць абвешчаныя дадатковыя абмежаванні, у тым ліку па арганізацыі сямейных мерапрыемстваў і нашэнні масак у грамадскай прасторы.
Учора быў пабіты чарговы рэкорд па колькасці новых заражэнняў. За суткі былі выяўлены 2 тысячы 292 новыя інфекцыі. Агулам у Польшчы былі выяўленыя больш за зафіксавана больш за 95 тысяч выпадкаў каранавіруснай інфекцыі.
аз