Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

За суткі колькасць новых каранавірусных інфекцый у Польшчы вырасла на 2 367

03.10.2020 13:05
З -за COVID-19 шпіталізаваныя 2 850 пацыентаў. 179 з іх падключаныя да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра 2 367 новых, пацверджаных выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй.

Найбольшая колькасць новых інфекцый зафіксаваная ў Малапольскім - 290, Мазавецкім -277 і Паморскім - 244 ваяводствах.

За суткі памерлі 34заражаныя  асобы. Рашучая большасць з іх апрача  COVID-19 мела таксама іншыя хваробы.

На сённяшні дзень з пачатку эпідэміі ў Польшчы былі зафікасаваныя 98 140 інфекцый. Памерлі 2 604 чалавекі. 72 902 чалавекі выздаравелі.

З -за COVID-19 шпіталізаваныя 2 850 пацыентаў. 179 з іх падключаныя да апаратаў штучнай вентыляцыі лёгкіх.

аз