Міністэрства аховы здароўя Польшчы абвясціла аб 1 тыс. 934 новых пацверджаных выпадках заражэння каранавірусам. Найбольшая колькасць была зафіксаваная ў Куяўска-Паморскім ваяводстве – 229.
Паводле звестак Міністэрства аховы здароўя, ад Covid-19 памерлі два чалавекі – 79-гадовы і 67-гадовы. З-за суіснавання Covid-19 з іншымі хваробамі загінулі 24 чалавекі.
З пачатку пандэміі ў Польшчы было пацверджана 100 тыс. 74 інфекцыі. 2 тыс. 630 чалавек загінулі.
нг