У Любліне пачынаецца двухдзённы Нацыянальны эканамічны саміт, галоўная тэма якога – «Дзяржава – эканоміка – бяспека: слупы польскай эканомікі будучыні». Мерапрыемства арганізавана ў шосты раз.
Ганаровае старшынства над самітам узяў на сябе прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі. У падзеі прымаюць удзел палітыкі, прадстаўнікі свету эканомікі, навукі і бізнесу.
Прэзідэнт Еўрапейскага бізнес-цэнтру Кшыштаф Карась заявіў, што асноўныя тэмы Люблінскага саміту звязаныя, між іншым, з энергетыкай, у тым ліку зялёнай, інвестыцыямі і сучаснай эканомікай.
- Мы закранаем таксама традыцыйныя тэмы, такія як нацыянальная бяспека. Беручы пад увагу міжнародную абстаноўку, трэба сказаць, што гэтая тэма становіцца вельмі цікавай. Шмат увагі прысвячаем транспарту, інфраструктуры, здароўю. Будзем размаўляць пра сітуацыю ў пандэміі, пра падрыхтоўку шпіталяў да гэтай сітуацыі.
У сувязі з пандэміяй колькасць удзельнікаў на месцы была абмежаваная, але кожны жадаючы можа паглядзець выступленні ў онлайн фармаце.
Пад канец першага дня канферэнцыі адбудзецца ўручэнне ўзнагарод «Бурштын польскай эканомікі 2020».
ПР/нг