Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Пытанні спорту будзе вырашаць Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны

05.10.2020 10:11
Сёння новыя міністры заступаюць на свае пасады.
zdj. ilustracyjne
zdj. ilustracyjne Shutterstock/baranq

У складзе польскага Кабміну адбыліся сур’ёзныя змены. Сёння новыя міністры заступаюць на свае пасады. Сярод зменаў, у прыватнасці, ліквідацыя Міністэрства спорту. Пытаннямі спорту зоймецца Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны.

Віцэ-міністр культуры Яраслаў Сэлін (Jarosław Sellin) адзначае, што спорт – гэта частка нацыянальнай спадчыны, таму мінкультуры можа ім займацца.

- Ёсць нешта такое, як фізічная культура. Такім чынам, культура можа быць розная, не толькі ў значэнні артыстычным. Так што спорт, зразумела, гэта частка польскай нацыянальнай спадчыны – нашы спартыўныя дасягненні - гэта наша народнае багацце. Так што спортам можна кіраваць з Міністэрства культуры.

Новае Міністэрства культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту будзе адказваць за ўрадавы Спартыўны цэнтр, які ўзначальвае Данута Дмоўска-Анджэюк, былая міністр спорту. Акрамя яе, намеснік міністра, які адказвае за гэтую сферу, павінен працаваць у самім міністэрстве, але - як адзначыў Яраслаў Селін - яго прызначэнне залежыць ад рашэння міністра Пятра Гліньскага.