Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла пра дзве тысячы шэсць новых выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй. Памерла 29 чалавек.
Прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя заявіў на прэс-канферэнцыі, што ў апошнія дні на штодзённыя вынікі ўплывалі ў асноўным буйныя гарады.
Войцех Андрусевіч адзначыў, што, паводле прагнозаў міністэрства, колькасць інфекцый застанецца на аналагічным узроўні ў бліжэйшыя дні. Ён сказаў, што ачагі інфекцыі як правіла дробныя, няма вельмі буйных. Ён прывёў прыклад Мазовіі, дзе з 336 выпадкаў няма ачагу, дзе было б больш за 40 заражаных. Ён сказаў, што невялікія ачагі захворвання пераважаюць на малых прадпрыемствах і ў невялікіх медычных цэнтрах. Андрусевіч настойліва просіць жыхароў Польшчы насіць санітарныя маскі.
Найбольшая колькасць новых інфекцый была выяўлена сёння ў ваяводствах: Мазавецкім - 336, Малапольскім - 217 і Паморскім - 202.
ПР/нг