Сёння а 14:00 польскага часу адбудзецца інаўгурацыя новага ўраду ў Польшчы. У сувязі са спрэчкамі ўнутры кіроўнай кааліцыі правых сілаў і сыходам некаторых дэпутатаў, прэм’ер-міністр быў вымушаны сфармаваць новы кабінет.
Скарацілася колькасць міністэрстваў – з 20 да 14. Некаторыя ведамствы аб’ядналіся, як напрыклад міністэрства навукі і міністэрства адукацыі, якім з сённяшняга дня будзе кіраваць прафесар Пшэмыслаў Чарнэк. Новы міністр аднак не прысутнічаў асабіста на сённяшняй інаўгурацыі з прычыны таго, што ў выхадныя ён заразіўся каранавірусам і праходзіць каранцін.
Дадаткова, з увагі на небяспеку каранавіруса, які ў апошнія дні ў Польшчы моцна ўдарыў другой хваляй, урачыстасць правядуць не ў Прэзідэнцкім палацы ў Варшаве, а ў парку на тэрыторыі палаца. Намінацыі новым міністрам уручыць прэзідэнт Анджэй Дуда.
аев