Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У сувязі з другой хваляй каранавіруса ў Польшчы вяртаюцца жорсткія абмежаванні

06.10.2020 13:57
За апошнія суткі ўсталяваўся новы рэкорд – 58 памерлых.
       -
Міністр аховы здароўя Польшчы /Адам Нядзельскі падчас прэс-канферэнцыіPAP/Rafał Guz

Міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі на адмысловай прэс-канферэнцыі абвясціў новыя меры бяспекі, якія будуць дзейнічаць у краіне ў сувязі з пачаткам другой хвалі каранавіруса. Міністр сказаў, што дзяржаўны апарат прыме больш жорсткія меры, каб пазбегнуць распаўсюду “смяротнай пагрозы”:

- Без маскі могуць хадзіць толькі тыя, хто мае адпаведнае пасведчанне ад лекара, што яны не могуць насіць маскі. Кожны, хто не дастасуецца да новых мераў і не будзе мець адпаведных дакументаў, будзе строга пакараны ў сувязі з палітыкай “Нуль талерантнасці”.

Зараз абавязак насіць маскі будзе ўведзены не толькі ў “чырвоных”, але і ў “жоўтых зонах”. Дадаткова ўводзяцца больш жорсткія ліміты колькасці ўдзельнікаў масавых мерапрыемстваў, наведвальнікаў кіно, спартзалаў і касцёлаў.

IAR/аев