У Польшчы адбыліся перастаноўкі ва ўрадзе. Прыйшлі новыя міністры, некаторыя міністэрствы былі аб’яднаныя, іншыя зусім перасталі існаваць. Выданне Dziennik Gazeta Prawna піша пра важнейшыя задачы, якія стаяць перад урадам. Паводле апытання, праведзенага сярод жыхароў Польшчы, галоўным выклікам з’яўляецца эпідэмія каранавіруснай інфекцыі і яе наступствы ў розных сферах жыцця. Гэта паказвае, на колькі вялікі ўплыў аказвае эпідэмія на польскую палітыку. Кавід будзе прадвырашаць палітычныя справы, да таго часу, пакуль не паявяцца сістэмныя рашэнні: лякарства або вакцына.
Акрамя барацьбы з эпідэміяй, самымі важнымі задачамі з’яўляюцца пытанні службы аховы здароўя ды ліквідацыя эканамічных наступстваў эпідэміі. На другі план перасоўваюцца такія тэмы, як праграма развіцця дзяржавы аўтарства кіроўнай партыі “Права і справядлівасць” – гэта, у прыватнасці, перабудова судовай сістэмы, дэканцэнтрацыя сродкаў масавай інфармацыі ці ажыццяўленне кансерватыўнай ідэі ўладаў.
Найбольш апытаных палякаў (36%) мяркуюць, што ўваход у склад ураду старшыні партыі ПіС Яраслава Качыньскага замацуе пазіцыю і аўтарытэт прэм’ер-міністра Матэвуша Маравецкага.
нг