Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэм'ер-міністр Польшчы: змены дапамогуць нам пераадоліць крызіс

06.10.2020 18:51
Прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі падзякаваў міністрам, якія сышлі, за працу, і пажадаў сваім пераемнікам "настойлівасці і стараннасці".
Матэвуш Маравецкі падчас прысягі новага ўрадуJACEK DOMINSKI/REPORTER

Прэзідэнт Анджэй Дуда ўнёс змены ў склад Савета міністраў. Намеснікамі прэм'ер-міністра былі прызначаныя: прэзідэнт PiS Яраслаў Качыньскі, лідар Паразумення Яраслаў Говін і Пётр Глінскі.

- Як мы ўжо абвясцілі, доўга спланаваныя рэформы адлюстроўваюць патрэбы і праблемы, з якімі мы ўсе сутыкаемся. Гэтыя змены ў адпаведнасці з філасофіяй спрашчэння мадэлі дзяржаўнага функцыянавання, скарачэння бюракратыі, скарачэння выдаткаў і паскарэння працэсаў прыняцця рашэнняў дапамогуць Польшчы пераадолець крызіс і ўвесці абвешчаныя рэформы, а таксама працягнуць рэалізацыю перадвыбарчых абяцанняў і салідарна пабудаваць польскую дзяржаву дабрабыту - напісаў прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі.

Кіраўнік урада падзякаваў міністрам, якія сыходзяць са сваіх пастоў за працу, і пажадаў пераемнікам "настойлівасці і стараннасці".

аев