Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Улады плануюць падзяліць Мазавецкае ваяводства

07.10.2020 10:35
Паводле прадстаўнікоў ўраду, справа мае ключавое значэнне для рэгіёна.
Мапа ВаршавыPhoto:Free-Photos/pixabay.com/CC0 Public Domain

Праект закона аб падзеле Мазавецкага ваяводства будзе перададзены ў Сейм не пазней за лістапад. Пра гэта ў Першай праграме грамадскага Польскага радыё паведаміў намеснік прэс-сакратара кіроўнай партыі „Права і справядлівасць” Радаслаў Фогель (Radosław Fogiel). Паводле палітыка, справа мае ключавое значэнне для рэгіёна:

- Найпазней у лістападзе законапраект будзе перададзены ў Сейм. Гэта важная справа, перш за ўсё, з пункту гледжання жыхароў Варшавы і Мазовіі, паколькі датычыць будучыні шматлікіх людзей і магчымасці разьвіцця іх малых радзімаў.

Адказваючы на пытанне аб прыярытэтах новага ўрада, дэпутат заявіў пра працяг рэформы судовай сістэмы і змены на рынку сродкаў масавай інфармацыі.

аз