Міністэрства замежных спраў пацвердзіла, што грамадзяне Польшчы сталі ахвярамі трагічнай аўтамабільнай аварыі на трасе А1 недалёка ад Вільдэсгаўзена. Пра гэта паведаміла нямецкая паліцыя.
Паводле польскага МЗС, на месца аварыі накіраваўся Генеральны консул Рэспублікі Польшча ў Гамбургу. „Консульскія службы знаходзяцца ў пастаянным кантакце з мясцовымі службамі”, - паведаміла міністэрства.
Аварыя адбылася позна ўвечары ў аўторак каля горада Вільдэсгаўзен у Ніжняй Саксоніі. Нямецкія СМІ паведамляюць, што фургон на польскіх нумарах, які ехаў у напрамку Оснабрука, урэзаўся ў грузавік. Нямецкія лекары на месцы пацвердзілі гібель усіх пяці пасажыраў.
аз