Тры гады запар у Польшчы расце ўраджай збожжавых. Паводле ацэнак Галоўнага статыстычнага ўпраўлення, польскія фермеры ў 2020 годзе сабралі рэкордныя аб'ёмы збожжа - 33,3 млн тон супраць 29 млн тон у мінулым годзе.
Рост ураджаю сёлета абумоўлены паляпшэннем ураджайнасці, паколькі плошча пасеваў была блізкая да той, якая выкарыстоўвалася годам раней.
Яшчэ ў красавіку фермеры хваляваліся аб сваіх пасевах, бо існаваў вялікі недахоп вільгаці ў глебе. Тым не менш, ападкі, якія прайшлі з канца траўня па ліпень і невялікія зімовыя страты азімых збожжавых культур, добра паўплывалі на павелічэнне ўраджайнасці.
Сярэдняя ўраджайнасць збожжавых у Польшчы - 42,3 ц/га супраць 36,7 ц/га ў 2019 г. Ураджай пшаніцы ацэньваецца амаль у 12 млн тон супраць 11 млн тон у 2019 г. Польскія аграрыя сабралі 5,1 млн тон (на 12% болььш, чым у 2019), а ячменю - 3,8 млн тон (рост - 13,5%).
PAP/эж