Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Майк Пампеа высока ацаніў заангажаванне Польшчы па справе Беларусі

09.10.2020 09:45
Падчас размовы з кіраўніком польскага МЗС, дзяржсакратар ЗША падкрэсліў важнасць цесных двухбаковых адносін з Польшчай.
   .
Дзяржсакратар ЗША Майк Помпеа.By United States Department of State - [1], Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=70332301

Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа павіншаваў Збігнева Раўа з прызначэннем на пасаду міністра замежных спраў Польшчы. Кіраўнікі дыпламатыі Польшчы і ЗША адбылі кароткую тэлефонную размову.

„Дзяржсакратар Пампеа павіншаваў польскага міністра замежных спраў з нядаўнім прызначэннем і падкрэсліў важнасць цесных двухбаковых адносін з Польшчай”, - гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Дзярждэпартамента Морган Ортагус.

„Дзяржсакратар таксама высока ацаніў кіруючую ролю Польшчы ў рамках ініцыятывы „Рэгіён трох мораў” і паслядоўную прыхільнасць ідэі свабоды і незалежнасці Беларусі”, - падкрэсліла прадстаўніца Дзярждэпартамента ЗША.

Паводле заявы, Майк Пампеа таксама падзякаваў польскаму міністру за арганізацыю трэцяй Міністэрскай канферэнцыі па рэлігійнай свабодзе, якая адбудзецца ў анлайн фармаце 16-17 лістапада.

У асобным паведамленні ў Твітэры Майк Пампеа напісаў, што Польшча застаецца вельмі важным партнёрам і саюзнікам ЗША ў НАТА.

аз