Дзяржсакратар ЗША Майк Помпеа.By United States Department of State - [1], Domena publiczna, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=70332301
Дзяржсакратар ЗША Майк Пампеа павіншаваў Збігнева Раўа з прызначэннем на пасаду міністра замежных спраў Польшчы. Кіраўнікі дыпламатыі Польшчы і ЗША адбылі кароткую тэлефонную размову.
„Дзяржсакратар Пампеа павіншаваў польскага міністра замежных спраў з нядаўнім прызначэннем і падкрэсліў важнасць цесных двухбаковых адносін з Польшчай”, - гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Дзярждэпартамента Морган Ортагус.
„Дзяржсакратар таксама высока ацаніў кіруючую ролю Польшчы ў рамках ініцыятывы „Рэгіён трох мораў” і паслядоўную прыхільнасць ідэі свабоды і незалежнасці Беларусі”, - падкрэсліла прадстаўніца Дзярждэпартамента ЗША.
Паводле заявы, Майк Пампеа таксама падзякаваў польскаму міністру за арганізацыю трэцяй Міністэрскай канферэнцыі па рэлігійнай свабодзе, якая адбудзецца ў анлайн фармаце 16-17 лістапада.
У асобным паведамленні ў Твітэры Майк Пампеа напісаў, што Польшча застаецца вельмі важным партнёрам і саюзнікам ЗША ў НАТА.
аз