Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Кангрэс «Польшча - вялікі праект» адбываецца ў Варшаве

09.10.2020 15:31
Палітыкі, інтэлектуалы, гісторыкі, эканамісты і эксперты будуць дыскутаваць пра найважнейшыя праблемы Польшчы і Еўропы.
  -     .
Кангрэс «Польшча - вялікі праект» адбываецца ў Варшаве.PAP/Radek Pietruszka

Намеснік міністра культуры, нацыянальнай спадчыны і спорту Яраслаў Сэлін(Jarosław Sellin) сказаў, што X Кангрэс „Польшчa - вялікі праект”, які пачаўся сёння ў Варшаве, выходзіць за рамкі палітычных падзелаў і дае поле для дыскусій экспертам у розных галінах.

Госць Польскага Радыё 24 звярнуў увагу на запланаваныя дэбаты і сустрэчы.

- Запланаваныя вельмі важныя дэбаты, напрыклад, пра культуру. На заўтра запланаваныя дэбаты на тэму: „Што адбылося з праўдай і свабодай?” з удзелам цікавых экспертаў. Гаворка пойдзе таксама пра сітуацыю са свабодай у сучасных універсітэтах, пра будучыню заходняй цывілізацыі, пра навучанне Яна Паўла ІІ у сучасным свеце іг.д. Гэта вельмі цікавыя дэбаты, таксама для палітыкаў.   

Лозунг сёлетняга Кангрэса „Польшча - вялікіх праект”: „Новае пакаленне”.

Палітыкі, інтэлектуалы, гісторыкі, эканамісты і эксперты будуць дыскутаваць на тэмы, звязаныя з найбольш важнымі праблемамі для Польшчы і Еўропы.

Сёлетні кангрэс пачаўся з дыскусіі пра лічбавую будучыню і развіццё еўрапейскай эканомікі. Таксама адбудуцца дыскусійныя панэлі пра культуру, экалогію, свабоду, ролю сям'і і сучасных гарадоў.

аз