У нядзелю, 11 кастрычніка, прэзідэнцкая пара прыме ўдзел ва ўшаноўванні 80-й гадавіны Катынскага злачынства на польскай вайсковых могілках у кіеўскім раёне Быкоўня.
Па словах кіраўніка кабінета прэзідэнта Польшчы Кшыштафа Шчэрскага, афіцыйны візіт павінен быў адбыцца ў красавіку, лае праз эпідэмію візіт быў перанесены:
-Афіцыйны візіт пачынаецца наведваннем могілках на Быкоўні, дзе спачываюць польскія і ўкраінскія ахвяры злачынстваў НКВД, а таксама ахвяры Катынскага злачынства. Гэта сімвалічны вельмі важны пункт праграмы візіту для прэзідэнта Дуды.
У Нацыянальным гісторыка-мемарыяльным комплексе «Быкаўнянскія магілы» запланавана цырымонія ўскладання вянкоў да Міжнароднага мемарыяла ахвярам таталітарызму 1937-41 гадоў. Прэзідэнт Польшчы аддасць даніну пашану польскім ахвярам злачынстваў НКВД, якія пахаваны ў агульнай магіле на польскіх вайсковых могілках.
Другі дзень візіту будзе прысвечаны афіцыйным перамовам на самым высокім узроўні. Запланавана сустрэчы Анджэя Дуды з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім, прэм'ер-міністрам Дзянісам Шмыгалем, а таксама са старшынёй Вярхоўнай Рады Дзмітрыем Разумковым.
Візіт прэзідэнцкай пары Польшчы ва Украіну завершыцца ў аўторак. У Адэсе запланавана падпісанне польска-ўкраінскіх эканамічных дамоваў.
IAR/эж