Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэм'ер-міністр: Нам патрэбныя абмежаванні для барацьбы з каранавірусам, але без закрыцця эканомікі

12.10.2020 17:01
Міністэрства аховы здароўя абвясціла ў панядзелак 4 394 новых заражэння каранавірусам. 
.
М. Маравецкі PAP/Radek Pietruszka

- Нам трэба ўвесці абмежаванні і забароны ў барацьбе з каранавірусам, але да такой ступені, якая не прывядзе альбо не ў значнай ступені да закрыцця эканомікі, – падкрэсліў у панядзелак прэмʼер-міністр Матэвуш Маравецкі.

Кіраўнік урада заявіў на канферэнцыі, што сёння ў польскім грамадстве ёсць два крайнія варыянты: адзін пастулюе, што ніякіх абмежаванняў не павінна быць, а другі хоча поўнай блакіроўкі.

Прэмʼер-міністр заявіў, што ўрад мае «больш адпаведную стратэгію барацьбы з каранавірусам». «Нам патрэбныя гэтыя абмежаванні, забароны, але ў такой ступені, якая не прывядзе да закрыцця эканомікі ці прывядзе да яе нязначна», – аргументаваў кіраўнік урада.

Ён падкрэсліў, што закрыццё эканомікі прынясе вялікую шкоду сотням тысяч працоўных месцаў, жыццю людзей і фінансавым магчымасцям польскай дзяржавы. «Таму гэтыя аргументы павінны быць збалансаванымі», – сказаў ён.

«Мы лічым, пасля міжнародных кансультацый, што наш падыход да выбарачнага закрыцця некаторых сфер жыцця, асабліва там, дзе будзе ўзрастаць рызыка заражэння каранавірусам, такія як масавыя мерапрыемствы, сходы людзей, якія збіраюцца без масак, у такіх выпадках дакладна мы патрабуем рэалізацыі нашай стратэгіі і будзем яе выконваць», – сказаў прэмʼер-міністр.

Міністэрства аховы здароўя абвясціла ў панядзелак 4 394 новых заражэння каранавірусам. Памерлі 35 хворых. Усяго з пачатку эпідэміі ў Польшчы зарэгістравана 130 210 інфекцый і 3039 смерцяў.

ав