Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Прэм’ер Польшчы знаходзіцца ў каранціне

13.10.2020 14:31
Прэс-сакратар урада паведаміў, што Матэвуш Маравецкі выконвае свае абавязкі.
   .
Прэм’ер Польшчы Матэвуш Маравецкі.PAP/EPA/STEPHANIE LECOCQ / POOL

Прэс-сакратар урада Пётр Мюлер(Piotr Muller) паведаміў, што прэм'ер-міністр Матэвуш Маравецкі знаходзіцца ў каранціне.

„Каранцін кіраўніка польскага ўраду, звязаны з пацверджаным сёння заражэннем асобы, з якой ён кантактаваў у мінулую пятніцу, 9 кастрычніка”, - чытаем у прэс-рэлізе.

Пётр Мюлер дадаў, што прэм'ер сімптомаў хваробы ня мае, а дыягназ COVID-19 не быў пастаўлены.

Прэс-сакратар урада паведаміў таксама, што падчас каранціну Матэвуш Маравецкі выконвае свае абавязкі. Кіраўнік урада будзе будзе дыстанцыйна ўзначальваць паседжанні Савета міністраў, урадавай групы па кіраванні крызіснымі сітуацыямі і іншых органаў.

аз