Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

8099 выпадкаў заражэння каранавірусам выяўлена ў Польшчы за апошнія суткі

15.10.2020 11:47
Гэта найбольшая колькасць інфекцыяў з самага пачатку пандэміі.
Экспанат на "антыкавідным" кірмашы ў Кракавефота: PAP/Łukasz Gągulski

Міністэрства аховы здароўя паведаміла пра 8099 новых выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй. З учорашняга дня памёр 91 пацыент з пазітыўным тэстам на Кавід-19. За апошнія суткі вылечылася 1741 заражаных.

Найбольшая колькасць новых інфекцыяў выявілі ў Мазавецкім і Малапольскім ваяводствах – больш за тысячы трыста выпадкаў у кожным рэгіёне. За мінулыя суткі было праведзена больш за 64 з паловай тысячы аналізаў на наяўнасць каранавіруса.

Усяго ў Польшчы пацверджана амаль 150 000 інфекцыяў. З пачатку эпідэміі загінула больш за 3300 чалавек і вылечылася больш за 85 з паловай тысяч чалавек.

ПР/нг