Паводле падлікаў спецыялістаў, кожны год у Польшчы каля 40 тыс. жанчын перажывае выкідыш. У краіне, таксама як і на свеце, 15 кастрычніка адзначаецца Дзень страчанага дзіцяці. Прычыны натуральнага аборту бываюць вельмі розныя, – адзначае акушэрка з Універсітэцкага клінічнага цэнтру ў Катавіцах Анна Стахульска.
- З аднаго боку, гэта могуць быць генетычныя хібы плоду, з другога боку – хваробы маці, нешчаслівыя выпадкі, калі жанчына перажыла нейкае нешчаслівае здарэнне, і па гэтай прычыне здарыўся крывацёк. Прычыны могуць быць розныя. Гэта цяжкае перажыванне і для жанчыны, і для персаналу. Мы, акушэркі, лекары – першыя, хто сустракае жанчыну, у якой здарыўся выкідыш, а для цяжарнай – гэта заўсёды шок. Нам прыходзіцца прысутнічаць пра гэтым першым крыку роспачы. Для персаналу гэта вельмі цяжкія хвіліны.
Акушэрка адзначае, што вельмі важна, каб кожнай жанчыне, якая страціла дзіця, прысвяціць шмат увагі. На жаль, у шпіталі гэта рэдка ўдаецца, асабліва калі лекарам прыходзіцца змагацца за жыццё самой маці.
Дзень страчанага дзіцяці адзначаецца ў Польшчы і на свеце 15 кастрычніка, паколькі, па статыстыцы, калі лічыць з першага студзеня, столькі павінна працягвацца цяжарнасць.
нг