«Кангрэс 590» – мерапрыемства, прысвечанае польскай эканоміцы, якое ладзілася на працягу пяці гадоў – адменена. Кангрэс павінен быў пачацца заўтра і працягвацца да пятніцы. Арганізатары прагназуюць, што сустрэча адбудзецца вясной наступнага году. Цяпер яго немагчыма арганізаваць нават у дыстанцыйным фармаце з-за правілаў барацьбы з COVID-19.
Як паведамляюць арганізатары, мяняецца толькі дата сустрэчы. Тэмы застаюцца нязменнымі – гэта, у прыватнасці, эканамічны патрыятызм, клімат, экспарт, інфраструктура і дэмаграфія.
Назва «Kongres 590» паходзіць ад прэфікса штрыхкода, які выкарыстоўваецца для пазначэння тавараў, якія вырабляюцца або распаўсюджваюцца польскімі прадпрыемствамі. Як паведамляюць арганізатары, галоўная мэта мерапрыемства – вызваленне патэнцыялу польскай эканомікі і прасоўванне польскіх прадуктаў і паслуг.
ПР/нг