Прэзідэнт Анджэй Дуда падпісаў закон аб Медычным фондзе. Грошы – чатыры мільярды злотых – будуць накіраваныя, у прыватнасці, на фінансаванне лячэння цяжкіх выпадкаў анкалагічных захворванняў і лячэнне рэдкіх хвароб. Грошы будуць пералічаныя ў фонд з дзяржаўнага бюджэту.
Прэзідэнт Анджэй Дуда назваў Фонд «фондам выратавання», асабліва для самых маленькіх. Ён таксама дасць магчымасць фінансаваць замежную тэрапію.
- Асноўная мэта гэтага фонду – пошук сродкаў на лячэнне рэдкіх захворванняў, на лячэнне складаных выпадкаў анкалагічных хвароб. Здаралася, што нейкія выпадкі вельмі рэдкіх захворванняў, адзіночныя выпадкі ў краіне, не атрымлівалі грошай на тэрапію з Нацыянальнага фонду аховы здароўя.
Медычны фонд будзе складацца з чатырох частак: тэрапеўтычнай і інавацыйнай, стратэгічнай інфраструктуры, мадэрнізацыі медычных устаноў і развіцця прафілактыкі.
Перад падпісаннем закону прэзідэнт Анджэй Дуда падзякаваў, у прыватнасці, міністрам аховы здароўя – Лукашу Шумоўскаму і Адаму Нядзельскаму, а таксама прафесару-анколагу Пятру Чаўдэрне, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы законапраекту.
ПР/нг