Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Польшчы зноў пабітыя эпідэмічныя рэкорды

22.10.2020 14:05
Больш за ўсё новых заражэнняў (1600) зафіксавана ў цэнтральным Мазавецкім ваяводстве.
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneShutterstock.com/SARATSTOCK

Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 12107 новых выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. Гэта самы вялікі сутачны прырост з пачатку эпідэміі ў краіне. Ад COVID-19 памерлі 168 пацыентаў, што таксама з'яўляецца сутачным рэкордам.

Больш за ўсё новых заражэнняў – амаль 1600- зафіксавана ў цэнтральным Мазавецкім ваяводстве.

Станам на 22 кастрычніка, у Польшчы пацверджаны амаль 215 тысяч выпадкаў заражэння кранавірусам, уключаючы больш за 4 тысячы смяротных выпадкаў хваробы.

PAP/эж