Міністэрства аховы здароўя Польшчы паведаміла аб 12107 новых выпадкаў заражэння каранавірусам Sars-Cov-2. Гэта самы вялікі сутачны прырост з пачатку эпідэміі ў краіне. Ад COVID-19 памерлі 168 пацыентаў, што таксама з'яўляецца сутачным рэкордам.
Больш за ўсё новых заражэнняў – амаль 1600- зафіксавана ў цэнтральным Мазавецкім ваяводстве.
Станам на 22 кастрычніка, у Польшчы пацверджаны амаль 215 тысяч выпадкаў заражэння кранавірусам, уключаючы больш за 4 тысячы смяротных выпадкаў хваробы.
PAP/эж