Канстытуцыйны суд Польшчы пастанавіў, што аборт у выпадку сур'ёзнай і незваротнай інваліднасці плёну або яго невылечнага захворвання супярэчыць Канстытуцыі краіны. Рашэнне прынята большасцю галасоў.
Запыт з гэтай нагоды быў пададзены ў 2019 годзе групай з больш чым сотні дэпутатаў Сейма ад партыі «Права і справядлівасць», «Польскай сялянскай партыі», і рухаў «Кукізʼ15» і «Канфедэрацыі».
У абгрунтаванні суда гаворыцца, што чалавечае жыццё зʼяўляецца каштоўнасцю на кожнай стадыі развіцця і як каштоўнасць, крыніцай якой зʼяўляюцца канстытуцыйныя палажэнні, яна павінна быць абаронена заканадаўчым органам. Кажа суддзя Юстын Піскорскі:
- Аналізуючы Закон аб планаванні сямʼі, мы сцвярджаем, што ў выпадку, сурʼёзнай і незваротнай інваліднасці плоду або невылечнага захворвання, якое будзе пагражаць жыццю дзіцяці, аборт не мае канстытуцыйных падстаў.
Канстытуцыйны суд Польшчы прааналізаваў палажэнні закона 1993 года аб планаванні сямʼі, абароне чалавечага плоду і ўмовах, якія дазваляюць перапыніць цяжарнасць. Закон дапускаў забойства ненароджанага дзіцяці з-за дародавай інваліднасці або хваробы.
Рашэнне Канстытуцыйнага суда Польшчы выклікала абурэнне часткі польскага грамадства. Учора ўвечары ў Варшаве прайшлі масавыя акцыі пратэсту.
IAR/эж