З сённяшняга дня ў Польшчы ўступаюць у сілу новыя абмежаванні, звязаныя з барацьбой з распаўсюджваннем каранавіруса. Паводле іх уся краіна становіцца чырвонай эпідэмічнай зонай.
Нашэнне масак у грамадскіх месцах абавязковае па ўсёй Польшчы. Колькасць людзей у гандлёвых кропках залежыць ад памеру крамы: для крам плошчай да 100 квадратных метраў - 5 чалавек на касу, а для крам плошчай больш за 100 квадратных метраў - 1 чалавек на 15 квадратных метраў.
З 10:00 да 12:00 крамы будуць абслугоўваць толькі людзей старэйшых за 60 гадоў. Акрамя таго, урад рэкамендуе людзям, старэйшым за 70 гадоў, не выходзіць з дому, калі гэта не неабходнае.
Таксама ўводзіцца забарона на сустрэчы і сходы больш як пяці чалавек за выключэннем асобаў, якія жывуць або працуюць разам.
Забараняецца арганізоўваць сямейныя мерапрыемствы, у тым ліку вяселлі і сустрэчы пасля пахаронаў. Рэстараны і бары зачыненыя. Яны могуць прадстаўляць паслугі толькі на вынас. Зачыненыя будуць таксама санаторыі.
З панядзелка ўрокі ў пачатковых школах для вучняў IV-VIII класаў будуць адбывацца дыстанцыйна. Вучні І-ІІІ класаў будуць працягваць вучыцца ў школе. Дзіцячыя сады і яслі застаюцца адкрытымі.
З 8 да 16 гадзіны падлеткі могуць выходзіць з дому толькі пад наглядам дарослых.
аз