Каля 50 моладзевых арганізацый далучыліся да праекта „Корпус падтрымкі пажылых людзей”, паведаміў упаўнаважаны польскага ўрада па моладзевай палітыцы Пётр Мазурэк(Piotr Mazurek). Мэтай урадавай праграмы салідарнасці з'яўляецца клопат пра пажылых людзей.
Моладзь праяўляе салідарнасць у гэты няпросты час, падкрэсліў Пётр Мазурэк:
- Маладыя людзі хочуць дапамагаць старэйшым людзям і тым, хто мае патрэбу ў дапамозе. Толькі цягам выходных мы атрымалі каля 50 заявак з прапановай заангажавання ў праект „Корпус падтрымкі пажылых людзей”. Гэта моладзевыя арганізацыі і асяроддзі. Гэта таксама няўрадавыя арганізацыі, фонды, асацыяцыі, Моладзевыя саветы, якія дзейнічаюць пры муніцыпальных уладах.
Пётр Мазурэк прыняў удзел у канферэнцыі, арганізаванай у Міністэрстве сям'і і сацыяльнай палітыкі.
Міністр Марлена Малёнг (Marlena Maląg) паведаміла, што на адмысловы нумар тэлефону, які працуе ў рамках „Корпуса падтрымкі пажылых людзей”, ужо тэлефанавалі каля 3 тысяч палякаў. Міністр таксама нагадала, што ў рамках акцыі дапамогі пажылым людзям урад выдзеліў муніцыпалітэтам 100 млн злотых.
аз