У сераду, 28 кастрычніка, у Польшчы ўступіла ў сілу забарона на прыём авіярэйсаў з 34 краін свету. Новы спіс, у які зноў патрапілі такія краіны, як ЗША, Туніс, Ліван, Бразілія і Чарнагорыя, будзе дзейнічаць на працягу двух тыдняў. Забарона не распаўсюджваецца на чартарныя круізы, якія былі выкупленыя арганізатарамі турыстычных паездак.
Згодна з новымі правіламі Польшча будзе падтрымліваць паветраныя зносіны з усімі членскімі краінамі Еўрапейскага Саюза. Забарона таксама не распаўсюджваецца на Украіну і Расію. Гэта азначае, што польскія авіяперавозчыкі змогуць арганізоўваць рэгулярныя рэйсы ў гэтыя краіны.
вс