Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

У Дзень усіх святых адменены ўсе шэсці на варшаўскіх могілках

29.10.2020 09:57
«Малітва аб супакоі памерлых будзе ўзносіцца да Бога падчас набажэнстваў у храмах».
Zdjęcie ilustracyjne
Zdjęcie ilustracyjneMartyn Jandula/ Shutterstock

З-за эпідэмічнага стану, 1 лістапада, гэта значыць у Дзень усіх Святых у Варшаўскай архідыяцэзіі не пройдуць традыцыйныя шэсці на сталічныя могілкі. У цэрквах будуць праходзіць імшы з захаваннем абмежаванняў і дзеючых санітарных нормаў.

Варшаўская архідыяцэзіі паведаміла на сайце, што 1 лістапада не будзе традыцыйных шэсцяў, сярод іншага, на могілках Павонзкі, на Паўночных могілках і Вавжышэўскіх могілках. Служэнні адбудуцца выключна ў касцёлах – «Малітва аб супакоі памерлых будзе ўзносіцца да Бога падчас набажэнстваў у храмах».

У адпаведнасці з традыцыяй у Задушны дзень 2 лістапада а 18 гадзіне ў архікатэдры Святога Яна Хрысціцеля мітрапаліт Варшаўскі кардынал Казіміеж Ныч узначаліць жалобную працэсію ў склепах. Яна будзе суправаджацца малітвай за памерлых варшаўскіх арцыбіскупаў, прэзідэнтаў і мазавецкіх князёў. Затым у 19 гадзін кардынал адслужыць жалобную імшу за ўсіх памерлых.

PAP/эж