Міністр аховы здароўя Польшчы Адам Нядзельскі падпісаў распараджэнне прэзідэнта Нацыянальнага фонду аховы здароўя, які загадаў з 1 лістапада павялічыць аплату працы на 100% (у якасці дадатковай аплаты) для медыцынскага персаналу, які змагаецца з COVID-19. Гэта датычыць таксама фельчараў і дыягностыкаў бальнічных лабараторый.
"Каб спыніць усе спрэчкі, я вырашыў не чакаць, пакуль закон уступіць у сілу, і ўжо сёння выдаў загад, які гарантуе выплату двайнога ўзнагароджання медыцынскім работнікам, якія змагаюцца з Covid-19. Група ільготнікаў распаўсюджана на фельчараў і дыягностыкаў", - напісаў міністр Адам Нядзельскі ў Twitter.
ПР/нг