Каталіцкі Касцёл успамінае ўсіх памерлых вернікаў. Свята памерлых (поль. Zaduszki) - гэта час асаблівай малітвы да Бога, каб памерлыя маглі ўдзельнічаць у перамозе Хрыста над смерцю.
Пробашч катэдральнай парафіі ў варшаўскім раёне Прага ксёндз Багуслаў Кавальскі(Bogusław Kowalski), заклікае людзей маліцца за памерлых дома:
- У сувязі з тым, што сёлета, па вядомых прычынах, мы не можам наведаць могілак, я заахвочваю дома запаліць свечку – сімвал уваскрэсення. Можна таксама паставіць здымак памерлага і памаліцца. Думаю, што сёлета шмат людзей будзе рабіць такім чынам.
У сувязі з пандэміяй каранавіруса ўлады закрылі на святы могілкі ў Польшчы. Такім чынам палякі змогуць наведваць магілы сваіх блізкіх толькі з заўтрашняга дня.
аз