Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Шпіталь на Нацыянальным стадыёне пачне прымаць першых пацыентаў у бліжэйшую сераду

02.11.2020 16:34
На першым этапе часовая бальніца на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве прымае 200-300 пацыентаў.
.    .
Шпіталь. Здымак мае ілюстрацыйны характар.PAP/Andrzej Grygiel

Ужо ў бліжэйшую сераду часовы шпіталь, арганізаваны на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве, прыме першых пацыентаў.

Доктар Артур Зачыньскі (Artur Zaczyński), які адказвае за яго арганізацыю шпіталя, патлумачыў у інтэрв'ю Польскаму радыё, што ўстанова будзе прымаць пацыентаў з іншых бальніц:

- Уступна мы плануем, што Каардынацыйны цэнтр накіруе да нас першых пацыентаў у бліжэйшую сераду. Нагадваю, што на стадыёне няма Аддзялення неадкладнай медыцынскай дапамогі. Мы будзем часова прымаць пацыентаў з іншых бальніцаў. Калі пацыент патрабуе аперацыі, лячэння ці стабілізацыі, то яму патрэбная нармальная бальніца. Часовы шпіталь прымае пацыентаў, пасля шпіталізацыі, калі іх стан стабільны.  

Доктар дадаў, што ў цяперашні час установа забяспечваецца медыцынскімі сродкамі і лекамі. Працягваецца таксама навучанне персаналу.

На першым этапе часовая бальніца на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве прымае 200-300 пацыентаў, затым колькасць даступных ложкаў будзе павялічана да 500, а потым да 1 200.

аз